У Літве дапусцілі прыпыненне калінінградскага транзіту з-за праблем з банкамі

У Літве дапусцілі прыпыненне калінінградскага транзіту з-за праблем з банкамі

У Літве дапусцілі прыпыненне калінінградскага транзіту з-за праблем з банкамі. "Дзяржава не можа абавязаць камерцыйныя банкі прымаць плацяжы з Расіі, кажа літоўскі міністр камунікацый і транспарту Марус Скуодзіс. — Не ўяўляю, каб прадпрыемствы нашага сектара прадастаўлялі паслугі, якія не аплачваюцца. А як будзе аплачвацца — гэта адказнасць кліентаў".

Па словах міністра, рашэнне будуць прымаць банкі. У Вільні ўжо прагназуюць чарговае абурэнне Расіі.

"Для рэакцыі з Расіі ніякіх прычын не трэба, — кажа Скуодзіс. — Але дзяржава, урад нічога не могуць загадваць фінансавым установам, у нас пакуль няма свайго дзяржаўнага банка і дзякуй Богу, што не, бо ў адваротным выпадку кожны палітык хацеў бы загадваць дзяржаўнаму банку, як паступаць у тым ці іншым выпадку".

Літва пагадзілася аднавіць чыгуначны транзіт у Калінінградскую вобласць Расіі пасля з'яўлення 13 ліпеня тлумачэння Еўракамісіі. Літоўскае МЗС заявіла, што Вільня "будзе прытрымлівацца адзінай і скаардынаванай санкцыйнай палітыкі ЕС". Тавары, якія трапілі пад заходнія санкцыі, Літва перастала прапускаць у чэрвені, што выклікала рэзкую рэакцыю Масквы. 26 ліпеня аднавілася пастаўка "санкцыйных" грузаў у Калінінградскую вобласць Расіі праз Літву. Але на мінулым тыдні расійскі бок заявіў пра ўзніклыя праблемы з аплатай паслуг за транзіт (з-за санкцый у банкаўскай сферы).

Як бачым, Літва зноў дэманструе характар і прынцыповасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі