У Магілёве затрымалі ўзброенага пісталетам расіяніна
У Магілёве затрымалі ўзброенага траўматычным пісталетам расіяніна. У навагоднюю ноч мужчына спрабаваў прайсці на святочнае гулянне да ёлкі на плошчы Славы. Каля пункта кантроля для догляду яго спынілі міліцыянеры, інфармуе тэлерадыёкампанія "Магілёў".
Затрыманы прыехаў у Беларусь з Санкт-Пецярбурга. Міліцыя адзначае, што пісталет ён аддаў сам, але гэта не вызваляе яго ад адказнасці. Распачатая крымінальная справа. Мужчына сцвярджае, што мае дазвол на нашэнне пісталета, які атрымаў у Расіі, і не ведаў, што ў Беларусі гэты дакумент не дзейнічае.