У Мінск прыехаў начальнік Генштаба Узброеных сіл Расіі

Генерал арміі Валерый Герасімаў ачольвае чарговую расійскую ваенную дэлегацыю, якая прыехала ў Мінск для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. БелаПАН нагадвае, што 30 чэрвеня ў беларускую сталіцу прыехала расійская ваенная дэлегацыя на чале з камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных сіл Расіі генерал-палкоўнікам Уладзімірам Шаманавым.

Як паведамляла Еўрарадыё, на святочным парадзе 3 ліпеня ў Мінску Узброеныя сілы Расіі будуць прадстаўленыя парадным разлікам Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэння. У складзе механізаванай калоны ў цэнтры Мінска пройдуць восем расійскіх установак зенітных ракетных сістэмаў С-400 "Трыумф", восем самаходных установак аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" і 16 браніраваных шматмэтавых аўтамабіляў "Тыгр". Акрамя таго, у паветраным парадзе прымуць удзел пяць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Су-34 і столькі ж ударных верталётаў К-52 "Алігатар".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі