У мінскім аэрапорце затрымалі замежніка з падробленым пашпартам

На пашпартным кантролі ў мінскім аэрапорце / @gpkgovby

На пашпартным кантролі ў мінскім аэрапорце / @gpkgovby / @gpkgovby

У мінскім аэрапорце затрымалі замежнага грамадзяніна з падробленым пашпартам Конга. Мужчына прыляцеў з Турцыі, паказаў памежнікам дакументы. Але памежнікі разгледзелі, што ў пашпарце змененая дата нараджэння, то-бок дакумент быў падроблены.

Па словах мужчыны, пра падробку ён не ведаў. Дакумент атрымаў афіцыйна — у кампетэнтных органах краіны пражывання. Ён таксама расказаў, што ляцеў у Мінск, каб паступіць у адну з беларускіх ВНУ.  У выніку яго адправілі ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчыну пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя. Ёсць імавернасць і крымінальнай справы — за выкарыстанне падробленага дакумента. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

 В минском аэропорту задержали иностранца с поддельным паспортом
У пашпарце была змененая дата нараджэння / @gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі