У Мінску сёння выступіць самы малады міністр замежных спраў у свеце

У Мінску сёння выступіць самы малады міністр замежных спраў у свеце

У чацвер, 5 ліпеня, у Мінску выступіць самы малады міністр замежных спраў у свеце. 30-гадовы Себасцьян Курц удзельнічае ў 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Курц — дзейны старшыня АБСЕ. Яго выступленне запланаванае пасля прамоваў на ўрачыстым адкрыцці сесіі (яно пачнецца ў 15.30) Аляксандра Лукашэнкі, старшыні ПА АБСЕ Крысцін Мутанен, старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі.

Дарэчы, у траўні 2015-га ў Мінску Лукашэнка сустракаўся ў Курцам, які ў той час таксама ачольваў знешнепалітычнае ведамства Аўстрыі. Тады яму было 28 гадоў.

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Яна працягнецца да 9 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі