У Нямеччыне праходзяць выбары, якія могуць змяніць міграцыйную палітыку

У Нямеччыне праходзяць выбары, якія могуць змяніць міграцыйную палітыку

У Нямеччыне сёння праходзяць рэгіянальныя выбары, вынік якіх разглядаюць як індыкатар ухвалення палітыкі Ангелы Меркель у дачыненні да мігрантаў. Выбары праходзяць у трох землях ФРГ: Рэйнланд-Пфальц, Бадэн-Вюртэмберг і Саксонія-Анхальт, перадае ВСС.

Апошнім часам у краіне набірае папулярнасць правая партыя еўраскептыкаў “Альтэрнатыва для Нямеччыны”, якая выступае супраць мігрантаў. Чакаецца, што яна можа замацаваць свае пазіцыі пасля гэтых выбараў. 

Летась у Нямеччыне папрасілі прытулку болей за мільён чалавек. Паралельна ў грамадстве ўзрасла незадаволенасць рашэннем ураду прыняць гэтых людзей. Згодна з апытаннямі, хрысціянскія дэмакраты на чале з Ангелай Меркель застануцца найбуйнейша партыяй у Саксоніі, аднак у Бадэн-Вюртэмбергу іх імаверна абыдуць зялёныя, якія атрымалі падтрымку большасці.

У Рэйнланд-Пфальц Хрысціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны на папярэдніх выбарах заняў другое месца пасля сацыял-дэмакратаў і там захаваецца інтрыга. У Саксоніі, дзе ХДС сфармавала кааліцыю з сацыял-дэмакратамі,”Альтэрнатыву для Нямеччыны” падтрымлівае прыкладна 19% насельніцтва.

Еўраскептыкі ўжо маюць мандаты ў 16 рэгіянальных парламентах Нямеччыны. Партыя ідзе на выбары пад лозунгамі “Абараніць межы” і “Спыніць хаос з бежанцамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі