У сацсетках пачаўся флэшмоб #ДулубЗастанься, прысвечаны трэнеру "Крумкачоў"

У сацсетках пачаўся флэшмоб #ДулубЗастанься, прысвечаны трэнеру "Крумкачоў"

У сацсетках пачаўся флэшмоб #ДулубЗастанься / #ДулубОстанься, прысвечаны галоўнаму трэнеру футбольнага клуба "Крумкачы" Алегу Дулубу. Заўзятары даведаліся, што Дулуб можа з'ехаць ва Украіну і ачоліць львоўскія "Карпаты". Арганізатары флэшмобу пішуць: "Калі таленавіты трэнер пагодзіцца, гэта будзе вялікім ударам як па Крумкачам, так і па якасці ўсёго беларускага чэмпіянату. Таму далучайцеся да флэшмобу...". Яны прапануюць запосціць фота Алега Дулуба са сваімі пажаданнямі і каментарамі.

Як вядома, пад кіраўніцтвам Алега Дулуба "Крумкачы" выйшлі ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі і на сённяшні дзень з'яўляюцца адным з яго лідараў. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што футбольны спецыяліст збіраецца з'ехаць ва Украіну, няма.

У сацсетках пачаўся флэшмоб #ДулубЗастанься, прысвечаны трэнеру "Крумкачоў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі