У сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" з'явілася беларуская мова

У сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" з'явілася беларуская мова

У расійскай сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" з'явілася беларуская мова. Паведамленне пра гэта атрымалі ўсе яе карыстальнікі з нашай краіны. Для пераходу на беларускую мову ў мабільнай версіі трэба ў наладках адшукаць "Змяніць мову", а на сайце мова пераключаецца ў правым верхнім кутку.

Перакладзены не толькі інтэрфейс, па-беларуску можна рабіць запыты, на ёй жа прыходзяць паведамленні. У "шапцы" сайту "Аднакласнікаў" з'явіўся арнамент.

Статыстыка сведчыць, што штомесяц аўдыторыя сацсеткі з Беларусі складае 2,7 млн. карыстальнікаў. Больш карыстальнікаў толькі ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі