У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб высылцы з краіны мігрантаў-крымінальнікаў

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб высылцы з краіны мігрантаў-крымінальнікаў

У Швейцарыі ў нядзелю праходзіць першы сёлета агульнанацыянальны рэферэндум, на які вынесена чатыры пытанні, галоўнае з якіх — ці трэба высылаць з краіны замежнікаў, якія здзейснілі злачынства.

Ініцыятарам вынясення гэтага пытання на рэферэндум стала правая Швейцарская народная партыя, якая дамагаецца абмежавання іміграцыі.

Іх апаненты называюць гэта празмерным захадам і засцерагаюцца, што ён можа прывесці да высылкі замежнікаў, якія даўно жывуць у краіне або нават нарадзіліся ў Швейцарыі.

Права голасу на рэферэндуме маюць болей за пяць мільёнаў чалавек. Каля двух мільёнаў замежнікаў не могуць прагаласаваць. У выпадку ўхвалення ініцыятывы ў Швейцарыі будзе дзейнічаць адзін з найбольш жорсткіх законаў для замежнікаў сярод усіх еўрапейскіх краін, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі