Уцекачы з Украіны хочуць працаваць на будаўніцтве Астравецкай АЭС

Паводле слоў амбасадара Беларусі ва Украіне Валерыя Вялічкі, штодня беларускія дыпламаты ў Кіеве атрымліваюць да 50 тэлефанаванняў ад жадаючых пераехаць у нашу краіну. Людзі цікавяцца магчымасцямі атрымання дазволу, умовамі жыцця і варыянтамі працаўладкавання. Вялічка адзначае, што не ўсе яны трапляюць пад катэгорыю ўцекачоў. Сярод іх шмат і проста перасяленцаў, тых, хто мае права ў спрошчаным парадку атрымаць беларускае грамадзянства.

БЕЛТА паведамляе, што сярод украінцаў, якія жадаюць пераехаць у Беларусь, ёсць і пенсіянеры, і моладзь. Сярод апошніх знайшліся спецыялісты, якія хочуць працаваць у сельскай гаспадарцы, на будаўніцтве Беларускай атамнай станцыі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі