Участковы сказаў вяскоўцам, што зброю атрымаюць толькі "самыя надзейныя"

Байцы "народнага апалчэння" / novgazeta.by
Байцы "народнага апалчэння" / novgazeta.by

DW падрыхтавала матэрыял пра трывожную сітуацыю ў Беларусі, калі ўлады палохаюць грамадзян "дыверсантамі" ды ўзмацняюць ахову мяжы. У прыватнасці, удалося паразмаўляць з жыхарамі адной з вёсак у Брэсцкай вобласці, якая знаходзіцца каля мяжы з Украінай. Высвятляецца, што ім ужо гаварылі пра планы стварэння "народнага апалчэння".

"Прыязджалі з сельсавета, і ўчастковы міліцыянер распавядаў, што калі раптам абвесцяць ваеннае становішча, то адбяруць самых надзейных і выдадуць зброю, — кажа вясковец Міхаіл. — Народ па-рознаму рэагаваў, але ў нас цяпер у вёсцы амаль усе — пенсіянеры. Людзей, якія са зброяй умеюць абыходзіцца і паляўнічымі былі, добра калі дзясятак набярэцца".

Што да сітуацыі на мяжы, Міхаіл гаворыць, што там усё па-ранейшаму: "Памежныя пераходы з Украінай ужо больш за год як зачыненыя, а ляснымі сцежкамі таксама не пройдзеш — міны расставілі і нашы, і ўкраінцы".

Уладальнікі дачных участкаў каля Брэста, якія знаходзяцца недалёка ад мяжы з Польшчай, заявы ўладаў пра "дыверсантаў" успрымаюць з іроніяй: "У нас побач вайсковы палігон, дзе рэгулярна ідуць вучэнні: вось за іх і перажываем, каб якая-небудзь "дыверсія" не заляцела ў наш агарод".

Людзі кажуць, што ў напад на Беларусь, нягледзячы на прапаганду, не вераць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі