Украіна скараціла на 50% пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Пра гэта на паседжанні ўкраінскага ўраду заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан.

"Мы прынялі пэўныя захады, каб збалансаваць электраэнергетычную сістэму Украіны. Мы скарацілі экспарт [электраэнергіі] ў Беларусь на 50%, мы таксама зменшылі пастаўкі на часова акупаваную тэрыторыю аўтаномнай рэспублікі Крым", — цытуе словы міністра УНІАН.

Продан дадаў, што сітуацыя ўжо паляпшаецца: недахоп вугалю на цеплаэлектрастанцыях кампенсуецца за кошт імпартнага. Плануецца, што цалкам удасца выйсці на збалансаваны рэжым працы энергасістэмы да лістапада.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі