Украіна спыніць збіранне спецпошлін на беларускія тавары

Адпаведнае рашэнне было прынятае міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі 5 жніўня, яно будзе апублікаванае 8 жніўня. Украінскі бок разлічвае, што Беларусь найбліжэйшым часам не будзе ажыццяўляць ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці, асобных відаў макаронных вырабаў, піва соладавага, цэменту, шкла паліраванага і шклатары.

Таксама ў Кіеве спадзяюцца, што "ў далейшым Рэспублікай Беларусь не будуць прымяняцца гандлёвыя абмежаванні для ўкраінскай прадукцыі, што дазволіць аднавіць аб'ёмы паставак украінскіх тавараў на беларускі рынак да ўзроўню, які існаваў да ўвядзення рэжыму ліцэнзавання".

Разам з тым, спецыяльная пошліна можа быць адноўленая на падставе заявы ўкраінскіх вытворцаў-экспарцёраў у выпадку наяўнасці факта дыскрымінацыйных дзеянняў з боку Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, Украіна ўвяла пошліны ў сярэдзіне ліпеня ў адказ на ўвядзенне Беларуссю абмежаванняў для ўкраінскай прадукцыі, якія пачалі дзейнічаць у траўні-чэрвені бягучага года.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі