“в кач. лица, в отнош. кот.” Як беларускі суд эканоміць на знаках у смс
Суд над гродзенскім музыкам і журналістам-фрылансерам Алесем Дзянісавым перанесены. Дзянісава мусілі судзіць за рэпост з анархісцкай групы “ВКонтакте”, прызнанай экстрэмісцкай. Аднак раніцай 29 кастрычніка ён атрымаў смс (мяркуючы па ўсім, з суда) пра тое, што пасяджэнне перанесенае на 2 лістапада.
"Денисов А.М., суд Окт. р-на вызыв. Вас в кач. лица, в отнош. кот. ведётся админ. процесс к 10:00, 02.11.2018 по админ. делу в отнош. Вас о ч.2 ст.17.11 КоАП РБ по адр. ул.Дубко 9, зал сз.5. судья Шпак В.И., 413657. При себе иметь паспорт. Послед. неявки устан. ст. 169, 282, гл.28 ГПК, 24.1 КоАП".
Дазволім сабе даць высокаму суду некалькі парадаў. Па-першае, можна пісаць лацінкай — тады колькасць знакаў у адным смс-паведамленні павялічваецца, і не трэба будзе так жорстка скарачаць. Па-другое, можна ж проста патэлефанаваць! Па-трэцяе, у 2к18 можна нарэшце пачаць карыстацца месенджарамі.
Ну і, нарэшце, можна пакінуць журналіста "Белсата" ў спакоі. Але гэта ўжо пытанне не да суда.