Віктар Цярэшчанка заявіў, што выходзіць з прэзідэнцкай кампаніі

Віктар Цярэшчанка заявіў, што выходзіць з прэзідэнцкай кампаніі

Эканаміст Віктар Цярэшчанка абвясціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі.

"Мая выбарчая кампанія, у якой я планаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, непажаданая ўладзе. Было зроблена ўсё, каб знайсці несапраўдныя подпісы. Так, тут ёсць і мая віна, таму што мяне напэўна падставілі, і я апынуўся закладнікам людзей, якія зрабілі гэтую брудную працу. Але нельга не бачыць і тое, што ўлады ўсяляк спрыялі майму зняццю з выбараў, прыцягваючы да мяне асаблівую ўвагу. Усё гэта я разглядаю як нежаданне ўладаў, каб я данёс сваю праграму да выбаршчыкаў", — перадае БелаПАН словы палітыка.

Цярэшчанка адзначыў, што дрэнны стан здароўя не дазваляе яму далей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Ён дадаў, быццам мае высновы лекараў, што ў яго арганізме знайшлі хімічныя рэчывы. Нагадаем, што 28 жніўня палітык быў шпіталізаваны пасля таго, як выпіў маркоўны фрэш у адной з мінскіх кавярняў.

Ён заклікаў, каб іншыя альтэрнатыўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта таксама зняліся з выбарчай гонкі. Адзначым, што раней палітык заяўляў, што апазіцыю цяперашняй уладзе складае ён адзін.

Нагадаем, што тэрытарыяльныя выбаркамы прызналі сапраўдным крыху менш за сем тысяч подпісаў са 130 тысяч, сабраных ініцыятыўнай групай Цярэшчанкі. Тым не менш палітык падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй кандыдатуры.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі