Вялікабрытанія абвясціла дату рэферэндуму аб выхадзе з ЕС

Вялікабрытанія абвясціла дату рэферэндуму аб выхадзе з ЕС

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран абвясціў, што рэферэндум аб выхадзе краіны з Еўрасаюза прызначаны на 23 чэрвеня 2016 года.

Як паведамляюць замежныя СМІ, на галасаванне вынесуць пытанне, ці варта Злучанаму Каралеўству застацца ў ЕС або выйсці з яго. Урад рэкамендуе галасаваць за тое, каб Вялікабрытаніі засталася чальцом Еўрасаюза, бо лічыць магчымым рэфармаваць гэтае аб'яднанне.

Напярэдадні падчас перамоваў у Бруселі лідары еўрапейскіх краін дамовіліся пра асаблівы статус Вялікабрытаніі ў ЕС. Перадусім гэта тычыцца міграцыйнай палітыкі: брытанскія ўлады змогуць абмежаваць праграму сацыяльнай падтрымкі мігрантаў.

Рэферэндум ад выхадзе з ЕС быў адным з ключавых пунктаў перадвыбарчай праграмы брытанскіх кансерватараў на чале з Кэмеранам. Першапачаткова меркавалася, што галасаванне пройдзе ў 2017 годзе.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі