Выбралі “Міс Вымя — 2013” (фота)
Яе завуць Грушай.
Карова з вучэбнай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках перамагла ў конкурсе “Белферма”, які праходзіў у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2013".
Сёлета беларускія фермерскія гаспадаркі ўпершыню правялі конкурс на лепшую карову. І ў ім перамогу атрымала горацкая карова галштынскай пароды. Спецыялісты адзначаюць, што гэта вельмі перспектыўныя высокаўдойныя каровы. Груша, напрыклад, дае больш за 47 літраў малака за дзень.
Карова здолела перамагчы 24 канкурсантак, а ўзнагародзілі яе родную гаспадарку грашовай прэміяй і двума перасоўнымі даільнымі ўстаноўкамі фірмы “Вестфалія”, інфармуе horki.info
Фота: gorkiv.by