Вызначылі мінчука з самай вялікай запазычанасцю па "камуналцы"

Вось што паведамілі Еўрарадыё ў разліковым цэнтры Цэнтральнага раёна сталіцы:



"Ну вось не плаціць і ўсё — на яго падаюцца іскавыя заявы, але там ёсць непаўналетнія, і яны не трапляюць пад артыкул. Сям'я праходзіць у спісах як праблемная. Дачка прапісаная, зяць, і непаўналетняе дзіця ў жніўні прапісвалі... У яго пеня — 60 мільёнаў, а запазычанасць — 15 мільёнаў".



Як распавёў Еўрарадыё сусед даўжніка Алег, гаспадар аднапакаёўкі ні з кім не мае зносін і пускае ў кватэру толькі сваіх знаёмых. Паводле яго слоў, запазычанасць цягнецца ажно з 2006 года — менавіта тады на вочы Алега патрапіла жыроўка суседа. Ужо тады даўжніку прапаноўвалі заплаціць мільёны рублёў.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі