Як будзе развівацца сітуацыя на беларускай мяжы і ці можа дайсці да стральбы?

Як будзе развівацца сітуацыя на беларускай мяжы і ці можа дайсці да стральбы?

Праблема мігрантаў на мяжы можа стаць не толькі еўрапейскай, але і ўласна беларускай, лічыць кіраўнік Аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

“Людзі знаходзяцца ў складанай сітуацыі — і псіхалагічнай, і матэрыяльнай. Сітуацыя ўжо складае праблему, ужо ёсць факты крадзяжоў прадуктаў, ёсць факты, што людзі ходзяць па пад’ездах і просяць паесці. І чым далей сітуацыя будзе зацягвацца, тым больш такіх фактаў мы пабачым”, — кажа Паротнікаў.

Ён кажа, што сітуацыя — выклік для сістэмы грамадскага парадку ў Беларусі. Шмат хто з мігрантаў на захад не трапіць, таму варта падумаць, што з імі рабіць, бо ў Беларусі няма інфраструктуры, каб гэтых людзей размясціць.

“Плана Б няма”, — упэўнены суразмоўца Еўрарадыё.

Ён не выключае, што мы можам пабачыць масавыя спробы прарыву мяжы, у якіх будуць удзельнічаць сотні чалавек. А такія спробы могуць прывесці да стральбы.

“Гэта ж не проста “разабралі плот і пабеглі”. Такую групу немагчыма сабраць за 15 хвілінаў. Схаваць яе — таксама. Адпаведна, з таго боку мяжы людзей у такім выпадку будуць чакаць. І, каб прарвацца, трэба будзе выкарыстоўваць гвалт у адрас сілавікоў. І ў іх тады будзе права на выкарыстанне зброі”, — малюе негатыўны сцэнар Паротнікаў.

 

Поўную версію размовы глядзіце на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі