Як жыць з ВІЧ 19 гадоў: Адчуваю сябе здаровым чалавекам, прастуду кроплямі лячу

Как жить с ВИЧ 19 лет: Чувствую себя здоровым человеком, простуду каплями лечу
Как жить с ВИЧ 19 лет: Чувствую себя здоровым человеком, простуду каплями лечу

Яўген Спявак са Светлагорска даведаўся, што ВІЧ-інфікаваны, дзевятнаццаць гадоў таму. З тых часоў ён завёў сям'ю, працуе, плануе заняцца спортам. Як жыць з ВІЧ і якія міфы пра гэтую інфекцыю непраўдзівыя.

Еўрарадыё: Вы сказалі, што цяпер прастуджаныя. Што гэта значыць, калі ў цябе ВІЧ? Быццам бы гэта небяспечна...

Яўген Спявак: У мяне крыху нешаблонная сітуацыя. Я ўжо дзевяць гадоў на антырэтравіруснай тэрапіі. За гэты час імунітэт у мяне адноўлены да стану нармальнага чалавека. Вірус цалкам задушаны, і дзякуючы гэтым прэпаратам я сябе адчуваю як звычайны нармальны чалавек.

І вось гэтая прастуда, трэці ці чацвёрты дзень яна, я не прымаю ніякіх лекаў, раблю дома інгаляцыі, капаю кроплі ў нос. І ўсё. Вось, ужо папраўляюся.

Еўрарадыё: Ці шмат трэба лекаў падчас тэрапіі, наколькі гэта дорага?

Яўген Спявак: Калі казаць пра антырэтравірусную тэрапію, яна бясплатная. Схемы лячэння розныя, але прыём прэпарата зводзіцца да аднаго ці двух разоў на дзень. Таблеткі выдаюцца бясплатна ў інфекцыйным кабінеце.

Еўрарадыё: Чэргі як у звычайных паліклініках?

Яўген Спявак: Асабліва няма. Вось мне сёння трэба было да доктара, у чарзе быў толькі адзін чалавек.

Как жить с ВИЧ 19 лет: Чувствую себя здоровым человеком, простуду каплями лечу
Яўген Спявак на рыбалцы
Как жить с ВИЧ 19 лет: Чувствую себя здоровым человеком, простуду каплями лечу

 

Тэмп прыросту ВІЧ у Беларусі — 36,6% (інфаграфіка)

За 9 месяцаў 2015 года — 1884 новыя выпадкі.

Еўрарадыё: Як вы ўвогуле даведаліся, што ў вас ВІЧ?

Яўген Спявак: Для мяне гэтая вестка была рашэннем маёй наркатычнай праблемы. Я тады разумеў, што так жыць нельга, а рукі на сябе накласці баяўся. І гэта быў такі своеасаблівы выхад, натуральны шлях. А потым... Адзінаццаць гадоў ужо не ўжываю, паверыў у Бога і вызваліўся ад залежнасцяў.

Еўрарадыё: У вас ёсць сям'я?

Яўген Спявак: У мяне жонка, маёй дачцэ 16 гадоў. Гэта нармальна, гэта магчыма, і, больш за тое, я б рэкамендаваў людзям, якія жывуць з ВІЧ, не спыняцца ў сваім жаданні мець дзяцей. Калі мы заводзілі дзіця, мала хто ведаў добра, што такое ВІЧ. У маёй жонкі няма ВІЧ, але дачку правяралі на інфекцыю да трох гадоў. Хоць цяпер любы інфекцыяніст будзе смяяцца: не можа ў здаровай жанчыны нарадзіцца ВІЧ-інфікаванае дзіця. Тады былі такія падыходы і стэрэатыпы.

Еўрарадыё: Вы былі знаёмыя са сваёй цяперашняй жонкай, калі даведаліся, што ў вас ВІЧ?

Яўген Спявак: У мяне цудоўная жонка. Калі я даведаўся пра свой дыягназ, мы сустракаліся ўжо паўгода. Яна даведалася і вырашыла застацца са мной. Мы ажаніліся. У снежні будзе 19 гадоў сумеснага жыцця.

Как жить с ВИЧ 19 лет: Чувствую себя здоровым человеком, простуду каплями лечу

Еўрарадыё: Што трэба рабіць перш за ўсё, калі даведваешся пра такі дыягназ?

Яўген Спявак: Я, магчыма, скажу шаблонныя рэчы, але да іх ніхто не прыслухоўваецца. Ёсць грамадскія арганізацыі, на базе якіх ёсць групы ўзаемадапамогі. Ёсць кансультанты, яны могуць дапамагчы, падтрымаць цябе. Я сам кансультант, працую ў звязцы з доктарам-інфекцыяністам. З маёй шматгадовай практыкі, людзі калі толькі-толькі даведваюцца свой дыягназ, адразу да нас не прыходзяць. Наперажываюцца ў сабе, начытаюцца ў інтэрнэце чагосьці. Хтосьці з сям'і сыходзіць, баючыся нашкодзіць, хтосьці — у запой. Трэба перш за ўсё адэкватную інфармацыю атрымаць. Хто прыходзіць адразу, прасцей успрымае праблему. Ім прасцей прыняць гэта.

Еўрарадыё: Сям'я — зразумела, а ці казаць, што хворы, напрыклад, працадаўцу?

Яўген Спявак: Працадаўцу неабавязкова ведаць. Чалавек жа не кажа пра ўсе свае хваробы. Я на сабе не адчуваў ніякага негатыву, таму што проста мала працаваў у калектывах. Я шмат гадоў працую ў сферы паслуг і дапамогі людзям, якія жывуць з ВІЧ. Але ведаю шмат выпадкаў, калі людзі баяцца казаць пра гэта. Бывала, ім даводзілася шукаць новую працу.

Еўрарадыё: Ці ёсць наогул нейкія заканадаўчыя абмежаванні для людзей, якія жывуць з ВІЧ?

Яўген Спявак: Ёсць законам пацверджаныя працы, на якія не возьмуць з ВІЧ-інфекцыяй. Гэта ўся сістэма МУС, гэта Узброеныя сілы. Мне, напрыклад, незразумела чаму. Чамусьці ў санаторый цяжка трапіць: ёсць праблемы з атрыманнем накіравання. У басейн можна хадзіць.

З пазіцыі прыёму лекаў — ёсць прэпараты, якія могуць прыводзіць да панкрэатыту ў спалучэнні з алкаголем. Гэтыя нюансы ўлічваюцца, усе рэкамендацыі прагаворваюцца. Ёсць спадарожныя захворванні. Бывае, ВІЧ спадарожнічае гепатыту, тады абмежаванні ў ежы.

Еўрарадыё: Спортам можна займацца?

Яўген Спявак: Калі ў чалавека падаўлены імунітэт, пра які спорт можа ісці гаворка? Калі аднавіўся пасля тэрапіі, то якія праблемы. Я вось збіраюся займацца спортам, таму што заўважаю, што пачаў паўнець.

ДАСЬЕ ЕЎРАРАДЫЁ

За дзесяць месяцаў 2015 года ў Беларусі зарэгістравана 1884 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Паказчык захворвання — 19,9 чалавек на 100 тысяч. Полавым шляхам інфекцыя перадалася ў 62,1% выпадках, праз кроў — у 36,6%.

Фота — з асабістага архіву Яўгена Спевака

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі