Ярмошына распавяла замежным дыпламатам аб ходзе выбараў
У пятніцу, 4 верасня, у Цэнтрвыбаркаме Беларусі адбылася сустрэча яго старшыні Лідзіі Ярмошынай з прадстаўнікамі дыпламатычных місій краін — чальцоў ЕС. У дэлегацыю ўваходзіла 17 чалавек, а сярод іх — амбасадар Нямеччыны Петэр Дэтмар, амбасадар Швецыі Марцін Оберг, амбасадар Францыі Дамінік Газюі. Цалкам спіс можна паглядзець тут.
Ярмошына "праінфармавала прадстаўнікоў дыпкорпуса пра галоўныя аспекты выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама адказала на пытанні", інфармуе сайт ЦВК. Адзначаецца, што сустрэча была арганізаваная паводле просьбы прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
У прадстаўніцтве ЕС паведамілі, што дыпламаты сустрэліся з Лідзіяй Ярмошынай, "каб яна дэталёва расказала ім аб наяўным выбарчым працэсе", дадае БелаПАН.
Фота: БЕЛТА