З 2016 года у Брэсцкай вобласці плануюць уводзіць сацыяльную рэнту
З 2016 года ў Брэсцкай вобласці плануюць увесці сацыяльную паслугу на падставе дамовы пажыццёвага ўтрымання. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Васіль Салаўчук.
Падобная форма сацыяльнага абслугоўвання цяпер у выглядзе эксперыменту рэалізуецца ў Мінску. У Брэсцкай вобласці паспрабуюць таксама паспрабуюць ўкараніць такую паслугу. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што грамадзянін - атрымальнік рэнты — перадае жыллё, якое яму належыць дзяржаве, а яно ў сваю чаргу цалкам бярэ на сябе клопаты па яго пажыццёваму ўтрыманню. Паслуга разлічана на адзінокіх пажылых грамадзян, якія не маюць блізкіх сваякоў, што абавязаныя іх утрымліваць па законе. Пры гэтым чалавек (або шлюбная пара) можа пражываць як ва ўласнай кватэры, так і ў доме-інтэрнаце.
“Мы ў вобласці будзем праводзіць гэтую працу. Пачнем з таго, што тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правядуць маніторынг адзінокіх грамадзян, якія пражываюць у рэгіёне. Сацработнікі раскажуць аб новай форме сацабслугоўвання і яе перавагах. Не думаю, што на першапачатковым этапе з’явяцца дзясяткі жадаючых. Калі трэба, мы гатовыя ўжо цяпер даць ім месца ў нашых стацыянарных установах”, — паведаміў Васіль Салаўчук.
У цяперашні час на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкай вобласці знаходзіцца 20 212 адзінокіх і 95 952 жывучых у адзіноце пажылых асобаў, сярод якіх 10 569 інвалідаў. З кожным годам колькасць такіх людзей павялічваецца, паведамляе БЕЛТА.
Фото: centersoveta.ru