З аптэк Беларусі зніклі экспрэс-тэсты на ВІЧ. Абяцаюць, што часова
Экспрэс-тэст на ВІЧ / iStock
Экспрэс-тэст — самы просты спосаб праверыць свой ВІЧ-статус: для гэтага не трэба ехаць у паліклініку або лабараторыю і хвалявацца за ананімнасць. Апошнім часам гэта выглядала так: пры жаданні можна было купіць тэст па сліне ў аптэцы, зрабіць яго дома, а ўжо пры неабходнасці звяртацца да лекараў. Цяпер жа экспрэс-тэстаў на ВІЧ у беларускіх аптэках не знайсці.
У даведачнай лініі мінскіх аптэк не адразу зразумелі, што пытанне пра экспрэс-тэст на ВІЧ: падумалі, што на каранавірус, і потым пачалі тлумачыць, як і дзе шукаць. Пасля ўдакладнення на хвіліну замяліся.
"Так, зараз праверу... Так, вы ведаеце, цяпер няма па горадзе, паставак не было", — адказалі на лініі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.