З Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна прайсці 28 чалавек
У снежні 2021 года незаконна прайсці ў Польшчу спрабавалі 1,7 тысяч разоў / Straz Graniczna
У новым годзе невялікія групы мігрантаў працягваюць спробы нелегальна перайсці ў Польшчу з Беларусі. За апошнія суткі польскія памежнікі не прапусцілі 28 чалавек. У тым ліку групу грамадзян з Ірака з 12 чалавек.
Польскія вайскоўцы паведамляюць, што беларускія памежнікі асляплялі іх лазерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.