Знайшлі дакумент з дыялогамі беларусаў узору 1830 года

У 1830-м у Барысаўскім судзе слухалася справа ўніяцкага святара з вёскі Гаравец (цяпер гэта Лагойскі раён) Рафала Жэцкага. Пісар Ян Снітко запісаў на мове арыгіналу адказы сведкаў, якіх дапытвалі ў судзе.



Як адзначае газета "СБ. Беларусь сегодня", дзякуючы гэтаму дакументу, мы можам "пачуць", як гучала мова нашых продкаў у той час.



У пастушкі Тадоры, якая служыла ў святара, запыталіся пра яе прозвішча і ўзрост. "Мене завуць Тадорай ад маленьства, а назвiска я свайго не ведаю i гэтта нiхто не ведаець, бо я захожая з-пад Радашковiч, i колька маю гадоў не ведаю, але, мусiць, гадоў чатырнаццаць", — адказала яна.



Наступным у судзе дапыталі 26-гадовага селяніна Язэпа Пятроўскага. Вось што расказаў ён: "Ксёндз Жэцкi толька ў цэркавi набожэнства одпраўляе i эвангелiя чытае, а наукi нiколi людзём нi гаворыць, бо ён да таго, вiдна, ахоты не мае, навэт дзецей анi пацер, анi катахiзму не абучае".
 

Фота — niab.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі