Амбасадай Украіны ў Беларусі часова кіруе Валерый Джыгун

Дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі чакае прызначэння часовага паверанага, функцыі якога цяпер выконвае дарадца-пасланнік Валерый Джыгун. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскую амбасаду.

Паводле інфармацыі агенцтва, ранейшы амбасадар Міхаіл Ежаль скончыў сваю місію і ўчора быў яго апошні працоўны дзень.

11 траўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб звальненні Ежаля з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі. Пра сваё рашэнне адклікаць дыпламата з Мінска Парашэнка заявіў 25 красавіка.

Міхаіл Ежаль быў прызначаны амбасадарам у Беларусі у красавіку 2013 года ўказам тагачаснага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Раней ён быў дарадцай прэзідэнта, а таксама міністрам абароны і галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі УС Украіны.

24 красавіка з’явілася інфармацыя, што Ежаля абвінавачваюць у нанясенні дзяржаве шкоды болей чым на 42 мільёны грыўняў (5,3 мільёна долараў на момант падзеі).

Ілюстратыўнае фота з сайта twtrland.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі