Андрэй Адамовіч правядзе аўтограф-сесію з нагоды выхаду кнігі “Песня пра Цімура”

Андрэй Адамовіч правядзе аўтограф-сесію з нагоды выхаду кнігі “Песня пра Цімура”

30 кастрычніка ў “Акадэмкнізе” а 18:00 пачнецца аўтограф-сессія пісьменніка Андрэя Адамовіча з нагоды выхаду яго новай кнігі “Песня пра Цімура”, якую выпусціла выдавецтва “Янушкевіч”.

Гэтая кніга — псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу — адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта — беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгод капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Герои паэмы — Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў ды іншыя дзеячы культуры. 

Папярэдняя кніга прозы Андэя Адамовіча — “Таўсьціла і лешч” атрымала трэцяе месца на прэміі Гедройца. За кнігу вершаў “Дзень паэзіі смерці дзень” Андрэй Адамовіч атрымаў прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Цытаты з першых водгукаў на кнігу

Цімур Хоміч:  “Сатыра і гумар, магічны рэалізм і South Park, фантасмагорыя і бытавуха, дэтэктыўная інтрыга і экзістэнцыяльны эпілог — усё гэта павінна пагрузіць чытача ў атмасферу шызафрэнічнай рэальнасці беларускага аўтарытарызму з яго чынавенскай прыдуркаватасцю, безпакаранасцю сілавікоў, хлуснёй СМІ, цынізмам і усеагульнай абыякавасцю пад маскай талерантнасці, арганічна, як лічыцца, уласцівай беларускаму характару”.

Андрэй Дудко: “Кніга — пра звычкі пісьменнікаў, і на іх фоне — усіх астатніх беларусаў. Дзіўны зрэз нашай складанай ментальнасці з усімі атрыбутамі накшталт прыроджанага антысемітызму або гамафобіі. "Песня" амаль цалкам складаецца з чыстай творчасці, дзе прыгожае мяжуе са смешным, як толькі і бывае з сапраўднай прыгажосцю. Гэты раман — наймагутнейшы тэкст нашага часу, і можа быць, раздасць ў народ цытаты і стане культавым”.

Прачытаць фрагмент кнігі можна па гэтай спасылцы

Зрабіць замову на сайце выдавецтва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі