Арда: Да канца тыдня за Лукашэнку збяруць 1 мільён подпісаў

У Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Арда паведаміў, што ўжо сабрана больш за 900 тысяч подпісаў. "Па існуючай дынаміцы мы бачым, што да канца тыдня будзе сабрана больш за 1 мільён подпісаў", — перадае БЕЛТА яго словы.

У ініцыятыўнай групе Віктара Цярэшчанкі кажа, што ўжо мае каля 130 тысяч подпісаў. У штабе Сяргея Гайдукевіча паведамілі, што сабралі каля 120 тысяч подпісаў. Здаць дакументы каманда плануе 17-18 жніўня.

У камандзе Таццяны Караткевіч лічбу сабраных подпісаў не называюць, але мяркуюць выйсці на лічбу ў 100 тысяч подпісаў 14 жніўня.

За лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча падпісаліся 79 тысяч грамадзян. За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна сабралі больш за 62 тысячы подпісаў.

У групе Анатоля Лябедзькі кажуць пра сабраныя 50 тысяч подпісаў і мяркуюць, што сабраць належную колькасць наўрад ці ўдасца. А Жанна Раманоўская пакуль не агучвае колькасць сабраных подпісаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі