Atlantic Council: Лукашэнка ідзе ва-банк з Пуціным

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Сочы / прэс-служба Крамля​
Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Сочы / прэс-служба Крамля​

Аналітычны цэнтр Atlantic Council ("Атлантычная рада"), створаны пры NATO, выпусціў на сваім сайце новую артыкул па беларускай тэматыцы.

Старэйшы навуковы супрацоўнік цэнтра Браян Уітмар піша, што "Лукашэнка ідзе ва-банк з Пуціным". На яго думку, заява аб тым, што з Канстытуцыі Беларусі трэба прыбраць згадку нейтралітэту, з'яўляецца ні чым іншым, як "гандлем" з РФ.

"...[такі крок] закліканы пераканаць Крэмль, што ён [Лукашэнка] будзе лаяльным і падатлівым кліентам, на фоне чутак пра тое, што Масква спрабуе ад яго пазбавіцца", — піша Уітмар.

Згадвае аналітык таксама штучны міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС, рэзкую антызаходнюю рыторыку Лукашэнкі і тое, што заявы пра адмову ад нейтралітэту прагучалі за некалькі тыдняў да старту вучэнняў "Захад-2021".

"У нейкім сэнсе выдаленне артыкула пра нейтралітэт з беларускай Канстытуцыі проста фармалізуе тое, што ўжо даўно было зразумелым. Але, тым не менш, гэта мае наступствы, бо гэта яшчэ больш умацуе вось аўтакратаў Пуцін-Лукашэнка", — заключае аналітык.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі