Аўдыторыя Twitter скарацілася на 1 мільён, акцыі кампаніі знізіліся на 20%
Аўдыторыя сервісу мікраблогаў Twitter у красавіку-чэрвені 2018-га скарацілася на 1 мільён чалавек і цяпер складае 335 мільёнаў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Bloomberg, якое адзначае, што акцыі кампаніі ў пятніцу ў пачатку таргоў знізіліся на 20%. Інвестары прадаюць каштоўныя паперы пасля таго, як з'явілася справаздача за другі квартал.
Чакаецца, што скарачэнне аўдыторыі Twitter будзе адбывацца і надалей. Як вядома, кампанія змагаецца з фэйкавымі акаўнтамі, са спамам.
Сайт meduza.io адзначае, што на дзень раней з'явілася справаздача за другі квартал найбуйнейшай сацыяльнай сеткі Facebook. Яна таксама расчаравала інвестараў і акцыі кампаніі зразу ж знізіліся на 24%. Капіталізацыя сацсеткі скарацілася на 150 млрд долараў. Гэта рэкорд у гісторыі фондавых рынкаў.