Аўтамабіль Джэймса Бонда, на якім нельга ездзіць, прадалі за $3,5 млн (фота)
Аўтамабіль з фільма “007: Спектр” прадалі на лонданскім аўкцыёне Christieʼs за 2,4 мільёна фунтаў стэрлінгаў (каля 3,5 мільёна долараў).
У машыне Джэймса Бонда Aston Martin DB10 усталяваны бензінавы рухавік V8 аб’ёмам 4,7 літра. Аўтамабіль здольны развіваць хуткасць да 190 міляў за гадзіну (амаль 306 кіламетраў за гадзіну).
Для здымак фільма сабралі ўсяго дзесяць машын DB10. Восем з іх выкарысталі ў працы над “Спектрам”, а два аўтамабілі былі выставачнымі. Прададзенае аўто — адно з двух, не задзейнічаных у здымках.
Акцёр Дэніэл Крэйг, які выканаў у фільме галоўную ролю, пакінуў на эксклюзіўным аўтамабілі свой аўтограф.
Але ж на DB10 нельга ездзіць па звычайных дарогах, бо аўтамабіль не сертыфікаваны, піша meduza.io.