Беларускі трэнер Алег Конанаў звольніўся з “Ахмата”

Беларускі трэнер Алег Конанаў звольніўся з “Ахмата”

Беларускі трэнер Алег Конанаў звольніўся з расійскага футбольнага клуба “Ахмат”. Ён працаваў з клубам з Грознага з 2013 года. Сцвярджаецца, што 52-гадовы Конанаў сам пайшоў у адстаўку, адрэагаваў на апошнія вынікі каманды і “неабходнасць нешта змяняць у гэтай сітуацыі”. Здарылася гэта пасля таго, як “Ахмат” на сваім полі згуляў унічыю з аўтсайдэрам “Анжы” (1:1). Футбольны клуб з Грознага займае ў расійскай прэм’ер-лізе 10-е месца, пасля 15 матчаў мае 17 ачкоў.

Прэзідэнт “Ахмата” Магамед Даудаў падзякаваў Алегу Конанаву за працу, назваў яго “вялікім прафесіяналам”, “інтэлігентным, вышэйшай ступені прыстойным чалавекам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі