Беларускія дэсантнікі будуць трэніравацца разам з расіянамі і сербамі

Дзве роты Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Беларусі возьмуць удзел у сумесных батальённых тактычных вучэннях пад Наварасійскам. З расійскага боку ў іх паўдзельнічае ўзмоцнены батальён 7-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой (горнай) дывізіі, з сербскага боку — асобная дэсантная рота. Агулам — каля 700 чалавек, 20 самалётаў і верталётаў, 100 адзінак ваеннай тэхнікі, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Вучэнні пройдуць на ваенным палігоне "Раеўскі" з 2 да 5 верасня. Будуць адпрацоўвацца дэсантаванне, тактычныя дзеянні па выкарыстанню новых спосабаў выканання вучэбных задач, максімальна набліжаных да баявой сітуацыі, пройдуць стрэльбы.

Адзначаецца, што агульнае кіраўніцтва вучэннямі будзе здзяйсняць камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных сілаў Расіі генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі