Беларускія, расійскія і сербскія дэсантнікі вучацца падаўляць беспарадкі

Беларускія, расійскія і сербскія дэсантнікі вучацца падаўляць беспарадкі

Беларускія, расійскія і сербскія дэсантнікі па вучэннях “Славянскае братэрства” прыступілі да планавання сумеснай аперацыі па знішчэнні бандгруп. Пра гэта ria.ru паведаміў намеснік камандуючага расійскіх паветрана-дэсантных войскаў генерал-маёр Уладзімір Качаткоў.

Падчас манеўраў удзельнікі будуць падаўляць беспарадкі, якія ўзніклі ва ўмоўнай краіне, а таксама ліквідаваць цэнтр падрыхтоўкі незаконных узброеных фармаванняў.

Паводле сцэнарыя, “антыўрадавыя элементы” і рэгулярныя ўзброеныя фармаванні спрабуюць шляхам правакацыяў і тэрактаў максімальна дэстабілізаваць абстаноўку. Кіруючыся гэтым, камандаванне сумеснай групоўкай прымае рашэнне аб правядзенні сумесных антытэрарыстычных дзеянняў на знішчэнні незаконных узброеных фармаванняў і аднаўленні парадку.

Вучэнні праходзяць з 2 па 5 верасня па палігоне Раеўскі 7-ай гвардзейскай дэсантнай штурмавой (горнай) дывізіі. Ад Расіі ў іх удзельнічаюць узмоцненыя батальён гэтай дывізіі, ад Сербіі — асобная дэсантная рота, ад Беларусі — дзве роты спецназа. Задзейнічана каля 700 ваенных і болей за 100 адзінак тэхнікі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі