Беларусы і кітайцы пераправілі баявую тэхніку праз раку Ака ў Расіі

Ваенныя інжынеры з Беларусі і Кітая ўпершыню пераправілі баявую тэхніку праз раку Ака ў Расіі. Адбылося гэта падчас падрыхтоўкі да міжнароднага этапу конкурсу інжынерных войскаў "Адкрытая вада" (ён праводзіцца ў межах "Армейскіх міжнародных гульняў-2015", якія стартуюць 1 жніўня).

Як паведамляе РІА "Новости", комплексныя трэніроўкі праходзяць у Мураме. Беларусы і кітайцы сабралі 60-тонны ротны паром, з дапамогай якога праз Аку пераправілі бронетэхніку, у тым ліку танкі Т-72Б3, БТР-82А і БМП-2.

Адзначаецца, што зборная Беларусі выступае на конкурсе на расійскай тэхніцы, а вось кітайцы прывезлі сваю.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі