Беларусы сярод тых, хто траціць на прагляд порна найменш часу

Беларусы сярод тых, хто траціць на прагляд порна найменш часу

Найбуйнейшы ў свеце парнаграфічны інтэрнэт-рэсурс Porhub апублікаваў статыстычную справаздачу за 2015 год.

Паводле яе, найпапулярнейшая катэгорыя відэа сярод беларусаў — Mature (ролікі, у якіх удзельнічаюць акцёры сярэдняга ўзросту). Разам з намі гэты запыт найбольш папулярны ва Украіне, Польшчы, Латвіі, Малдове, Румыніі, Іспаніі, Італіі а таксама Казахстане. У Літве, Эстоніі, Кітаі, Манголіі і на Філіпінах ў топах Hentai (японскае порна-анімэ), у Расіі, Францыі і Аргенціне — відэа з анальным сэксам, у ЗША, Канадзе і Аўстраліі — відэа з лесбіянкамі, а ў Германіі, Польшчы, Швецыі і Індыі — з тынэйджарамі. 

Беларусы сярод тых, хто траціць на прагляд порна найменш часу
Найпапулярнейшыя катэгорыі відэа, якія шукаюць на Porhub. Выява: pornhub.com/insights

У сярэднім нашыя суайчыннікі знаходзяцца на Porhub 7 хв. 01 сек. Тут беларусы трапілі ў катэгорыю “тых, хто праглядае хутчэй за ўсіх”. Украінцы знаходзяцца на сайце на секунду больш — 7 хв. 02 сек. Палякі, напрыклад, — 8 хв. 28 сек., а расіяне — 8 хв. 15 сек. Найбольш часу праводзяць за праглядам “клубнічкі” філіпінцы — 12 хв. 45 сек, найменш — кубінцы (5 хв. 11 сек.).

У Беларусі кожны чацвёрты наведнік рэсурсу — жанчына. Гэта сярэдні паказчык па свеце. Столькі ж у Польшчы і паўночных еўрапейскіх краінах. У Літве і Латвіі — крыху больш, ва Украіне і Расіі — крыху менш.

Больш за ўсіх беларусы шукалі Кім Кардаш’ян. Яна на дадзены момант з’яўляецца найбольш папулярнай акцёркай гэтага жанру ў свеце.

Галоўнае фота: 336.ru

Беларусы сярод тых, хто траціць на прагляд порна найменш часу
Кім Кардаш’ян. Фота: hochu.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі