Беларусы вучыліся ў Расіі знішчаць незаконныя ўзброеныя фармаванні
У Расіі на палігоне Кірылаўскі ў Ленінградскай вобласці праходзяць беларуска-расійскія вучэнні "Шчыт Саюза-2015". У іх рамках беларускія і расійскія вайскоўцы адпрацавалі сумесныя дзеянні па блакаванню і знішчэнню незаконных узброеных фармаванняў. Як інфармуе БЕЛТА, у вучэннях удзельнічалі падраздзяленні сілаў спецыяльных аперацый, а таксама ракетных войскаў і артылерыі. Падчас аднаго з эпізодаў вайскоўцы пры падтрымцы авіяцыі спынялі прарыў "бандфармаванняў" праз умоўны ўчастак дзяржаўнай мяжы.
На другім этапе вучэнняў "Шчыт Саюза-2015" будуць адпрацоўвацца пытанні кіравання створанай групоўкай войскаў і вядзення баявых дзеянняў у адпаведнасці з прынятымі камандаваннем рашэннямі. Яны скончацца 16 верасня.
Фота: ria.ru