Бунін супраць Мінадукацыі: у класіка коска ёсць, у дыктоўцы — няма

Бунін супраць Мінадукацыі: у класіка коска ёсць, у дыктоўцы — няма

"Неподвижная вода блестела кругом как зеркало", — дыктуюць тэкст з Івана Буніна на выніковым іспыце па рускай мове дзевяцікласнікам. У складальнікаў дыктоўкі коска перад "как" не ставіцца. Але яна ёсць у класіка ў апавяданні "На лецішчы": "Тёплая, неподвижная вода блестела кругом, как зеркало".

Прынцыповае пытанне: гэта памылка у класіка, ці ў дыктанце?

"У зборніку дыктантаў прапануюць адаптаваныя тэксты, пад школьную праграму. У рэальным тэксце коска ў аўтара можа стаяць. А ў школьным падручніку гэта правіла агаворваецца ў звязцы з правілам пра фразеалагізмы", — тлумачыць складальнік зборніка дыктовак, дацэнт Алена Доўбік. Пры гэтым філолаг спасылаецца на граматыку Разенталя.

Бунін супраць Мінадукацыі: у класіка коска ёсць, у дыктоўцы — няма
Сказ са зборніка матэрыялаў для выпускнога экзамена па рускай мове, адкуль у школах чытаюць выніковыя дыктоўкі.

У школьным падручніку па рускай мове за восьмы клас Еўрарадыё знаходзіць гэтае правіла:

“Запятая перед как не ставится в устойчивых сочетаниях: белый как снег, твёрдый как камень, льёт как из ведра, дрожит как осиновый лист”. Бунінскага варыянта "вода блестела кругом, как зеркало", як прыклада — няма. Затое ёсць цытата з Тургенева. Здаецца, з фразеалагізмам, але і з коскай “Мы веселились, как дети”.

Затое бунінскі тэкст з коскай знаходзім у падручніку БДУ "Сучасная руская мова" ў тэме "Пунктуацыя з саюзам як" той жа Алены Доўбік. Яна ж склала тэкст дыктоўкі, але ўжо без коскі. Атрымліваецца, у школьным падручніку коска не патрэбная, а ва ўніверсітэцкім — ужо з'яўляецца.

Бунін супраць Мінадукацыі: у класіка коска ёсць, у дыктоўцы — няма
У тэксце Буніна коска ёсць, а ў дыктоўцы — няма. Фота: life.ru

Для выкладчыцы рускай мовы з 25-гадовым стажам Вольгі, абодва варыянты нельга лічыць за памылку:

"Яны палічылі, што гэта фразеалагізм, а ў Буніна — гэта параўнанне. Таму пытанне гэтае спрэчнае. Звычайная практыка у такіх выпадках, лічыць на карысць вучня. Школа мае права пры праверцы тэкстаў абмеркаваць гэта. І палічыць гэта варыятыўным. Школьнік можа напісаць і так, і так".

Дацэнт філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Мацюшэнка, лічыць, што такі сказ лепш не выкарыстоўваць у экзаменацыйных дыктантах:

“…альбо не лічыць за памылку, калі школьнік паставіў не тую коску”.

Але ж Еўрарадыё знайшло настаўнікаў, якія коску лічылі за памылку і правяралі дыктоўку строга па зборніку. А былі вучні, якім пашанцавала, і бунінскую коску даравалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі