Былы начальнік ракетных войскаў Беларусі працаўладкаваўся ў Маскве

Былы начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Алег Зямскоў працаўладкаваўся ў Маскве. Указ Аляксандра Лукашэнкі аб яго адстаўцы з'явіўся 23 чэрвеня. Галоўным ракетчыкам нашай краіны ўраджэнец расійскай сталіцы Зямскоў быў пяць гадоў.

Як паведамляе Sputnik, генерал ужо знайшоў працу ў Маскве. 30 чэрвеня ён пачне выконваць абавязкі намесніка кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаваў-удзельніц СНД. Яго прызначыў Савет урадаў краін Садружнасці на чарговым паседжанні.

Алесін: Сёння трэба і генералу быць “прасунутым”

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі