Царык: Расійская авіябаза ў Беларусі можа моцна ўскладніць "Мінскі працэс"

Царык: Расійская авіябаза ў Беларусі можа моцна ўскладніць "Мінскі працэс"

Размяшчаць расійскую вайсковую авіябазу ў Беларусі немэтазгодна. Такое меркаванне ў гутарцы з nn.by выказаў старшыня назіральнай рады Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў, палітолаг Юрый Царык.

На яго думку, нядаўні інцыдэнт з расійскім Су-24, збітым у Сірыі, пацвярджае, што гэта не толькі немэтазгодна, але і рызыкоўна.

"Размяшчэнне расійскай базы на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца ліквідацыяй статуса Беларусі як краіны, што аказвае добрыя паслугі, міратворчага боку. Бо яна стане часткай вайсковай структуры на баку Расіі. Гэта калі не знішчае "Мінскі працэс", то вельмі моцна яго ўскладняе", — канстатуе эксперт. Здарэнне з Су-24, кажа ён, пацвярджае, што Беларусь не можа быць застрахаваная ад таго, што расійскі самалёт парушыць паветраную прастору Украіны.

Таксама Царык лічыць, што вайсковыя спецыялісты лёгка дакажуць, што ні з абарончых пазіцыі, ні з якіх іншых расійская авіябаза ў Беларусі не мае сэнсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі