Цэны вырастуць для ўсіх: як Літва рыхтуецца да ацяпляльнага сезона

Вільня / travel passionate
Вільня / travel passionate

Беспрэцэдэнтны крызіс у Еўропе, звязаны з вайной Расіі супраць Украіны, адбіваецца і на эканоміцы. Цэны на энерганосьбіты растуць, і перад пачаткам ацяпляльнага сезона настроі жыхароў Літвы песімістычныя.

Па звестках апытання Baltijos tyrimai на заказ LRT, тры чвэрці літоўцаў лічаць, што сітуацыя ў краіне пагаршаецца. Восень у самым разгары, ацяпляльны сезон ужо пачаўся ў некаторых муніцыпалітэтах Літвы. У Вільні ацяпленне пакуль не ўключаюць: папярэдне, гэта адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка. Карэспандэнты "Новой газеты — Балтия" даведаліся, чаго чакаць жыхарам сталіцы ад будучай зімы ў плане рахункаў за ацяпленне.

У самакіраванні Вільні адзначаюць, што зіма сёлета будзе адной з самых складаных. З красавіка Літва цалкам адмовілася ад расійскага газу. На замену яму прыйшоў тэрмінал звадкаванага прыроднага газу ў Клайпедзе, таксама літоўцы могуць задавальняць свае патрэбы перапампоўваннем газу з Латвіі і Польшчы. Менавіта газ з'яўляецца адной з галоўных крыніц ацяплення і падагрэву гарачай вады ў сталіцы Літвы.

 

Чым ацяпляецца Вільня

Vilniaus šilumos tinklai — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў цэнтральнага ацяплення ў Вільні. Па звестках на 2019 год, кампанія ацяпляла 205 080 кватэр, 335 прыватных дамоў, 825 дзяржустаноў, а таксама 1156 офісных памяшканняў.

Усяго ў 2019 годзе ў Віленскім гарадскім самакіраванні было пастаўлена 2,77 ТВтг цеплавой энергіі, крыху больш за палову якой было выраблена з біяпаліва.

Цены вырастут для всех: как Литва готовится к отопительному сезону
Брыкеты — адзін з відаў біяпаліва / BNS

У Віленскім самакіраванні будынкі з класам энергаэфектыўнасці B і вышэй складаюць толькі 18,1% плошчы забудовы.

Самыя нізкія класы энергаэфектыўнасці — F і G — выкарыстоўваюцца ў асноўным у жылых дамах з трыма і больш кватэрамі, а таксама ў вытворчых і прамысловых будынках.

Цены вырастут для всех: как Литва готовится к отопительному сезону
Будынкі класам энергаэфектыўнасці B і вышэй складаюць толькі 18% забудовы ў самакіраванні Вільні / BNS

Vilniaus šilumos tinklai, як і іншыя еўрапейскія пастаўшчыкі цяпла, адказна рыхтуецца да аднаго з самых складаных ацяпляльных сезонаў. Прыродны газ — адзін з відаў паліва, якое кампанія выкарыстоўвае для вытворчасці цяпла і гарачай вады.

"Расія працягвае звычайную, а таксама газавую вайну, таму не выключана, што ў халодную пару года попыт на газ у Еўропе можа перавысіць прапанаванне. Наша мэта — забяспечыць у халодную пару года жыццёва неабходнае цяпло і гарачую ваду ў дамах жыхароў Вільні, а цяжкія часы патрабуюць прыняцця цяжкіх рашэнняў", — адзначаюць гарадскім самакіраванні.

 

Ці стане мазута альтэрнатывай

Улады Вільні ўжо заявілі, што ў ацяпляльным сезоне разглядаецца магчымасць часовай замены прыроднага газу на мазуту з нізкай колькасцю серы. У якасці рэзервовага паліва мазута ўжо выкарыстоўваўся ў Вільні і іншых гарадах краіны. Цяпер жа ідзе працэс па праверцы і абнаўленні наяўнай інфраструктуры. У выпадку, калі ўлады прымуць рашэнні ацяпляць сталіцу мазутай, то гэта будзе складаць толькі невялікі адсотак ад іншых крыніц.

Гарадскія ўлады таксама запэўніваюць, што калі маласярністая мазута будзе выбраная ў якасці аднаго з відаў паліва, яе спальванне ў максімальным рэжыме не акажа негатыўнага ўплыву на здароўе насельніцтва.

Улічваючы статыстыку, зіма будзе цяжкай у першую чаргу для тых, хто жыве ў старых дамах з дрэннай тэрмаізаляцыяй.

У цэлым па Літве 70% жылля — гэта панэльныя дамы, пабудаваныя ў 1960–1990 гадах. Працэс рэнавацыі ідзе, але павольна. Цяпер пры мадэрнізацыі шматкватэрных дамоў у рамках дзяржаўнай праграмы кампенсуецца 30% ад выдаткаў на работы па падвышэнні энергаэфектыўнасці, таксама выдзяляюцца льготныя крэдыты на 5 гадоў.

Прафесар Віленскага ўніверсітэта і дырэктар Інстытута энергетычных даследаванняў (ERI) Томас Янялюнас адзначае: у будучыні расходы на ацяпленне і электраэнергію ў хатніх гаспадарках непазбежна вырастуць для ўсіх. Ён лічыць, што, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку і кампенсацыі, расходы на ацяпленне будуць расці праз рэзкае падвышэнне цэн на газ і біяпаліва (драўніну). Нават калі некаторыя муніцыпалітэты будуць выкарыстоўваць для ацяплення больш танную мазуту, гэта дазволіць толькі трохі знізіць цэны.

"Біяпаліва ў Літве падаражэла ўдвая, газ — прыкладна ў два-тры разы. Гэтыя расходы стануць дадатковым цяжарам для хатніх гаспадарак нароўні з прыкладна двухразовым (а для некаторых — чатырохразовым) ростам цэн на электраэнергію", — перакананы Янялюнас.

Паводле яго прагнозу, больш за ўсё пацярпяць гарадскія жыхары з нізкімі даходамі, у якіх няма магчымасці эканоміць цяпло ці электраэнергію. Жыхары старых шматкватэрных дамоў толькі ў рэдкіх выпадках могуць рэгуляваць колькасць цяпла. Рэнавацыя шматкватэрных дамоў ахоплівае толькі невялікую частку дамоў савецкай эпохі.

Цены вырастут для всех: как Литва готовится к отопительному сезону
Томас Янялюнас / BNS

Чаму растуць цэны

У цяперашні час цэны на энергарэсурсы растуць з глабальных прычын, асабліва праз энергетычную вайну, якую вядзе Расія. Таму ўрад Літвы можа прапанаваць толькі кампенсацыйныя механізмы для зніжэння расходаў жыхароў.

Рэальнае зніжэнне цэн мала залежыць ад намаганняў урада. У больш доўгатэрміновай перспектыве прапануюцца розныя рашэнні па энергазберажэнні, у сектары ацяплення — канчатковы пераход з газу на біяпаліва.

Больш хуткае развіццё аднаўляльных крыніц энергіі зможа павялічыць магутнасць вытворчасці электраэнергіі ў Літве і зрабіць яе менш залежнай ад імпарту.

 

На якія кампенсацыі могуць разлічваць жыхары

Томас Янялюнас адзначае, што больш дакладныя меры і кампенсацыі будуць зразумелыя, калі ўрад прадставіць бюджэт на наступны год — у пачатку кастрычніка. Аднак некаторыя меры ўжо абвешчаныя.

Напрыклад, ільгота па ПДВ будзе прымяняцца да цэнтралізаванага ацяплення. Раней ужо была ўсталяваная  дзейная льготная стаўка ў памеры 9%. У наступных двух ацяпляльных сезонах ПДВ на ацяпленне будзе нулявым, і людзі атрымаюць больш нізкія рахункі. Кошт гэтай меры складае каля 110 мільёнаў еўра на працягу двух ацяпляльных сезонаў да 2024 года.

Урад таксама дасць кампенсацыю за ацяпленне канкрэтных хатніх гаспадарак: прынцып заключаецца ў тым, што жыхары могуць звярнуцца па дзяржаўную кампенсацыю, калі рахункі за ацяпленне перавышаюць 10 адсоткаў ад агульнага даходу хатняй гаспадаркі.

 

Як выйсці з крызісу

Цяпер галоўная задача — павялічыць магутнасць мясцовай генерацыі электраэнергіі. Знізіць спажыванне і імпарт газу. Падвысіць энергаэфектыўнасць. Усе гэтыя задачы адпавядаюць агульным мэтам энергетычнай палітыкі ЕС, проста іх трэба вырашаць хутчэй і больш амбіцыйна, кажа эксперт.

Пры падтрымцы "Медиасети"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі