Ці ёсць сувязь паміж вынікамі выбараў і сабранымі подпісамі

Ці ёсць сувязь паміж вынікамі выбараў і сабранымі подпісамі

Насамрэч, ніякай трывалай узаемасувязі знойдзена не было. Сказаць, што колькасць сабраных подпісаў уплывае на тое, як за патэнцыйных кандыдатаў прагаласуюць у дзень выбараў, нельга.

Напрыклад, на выбарах-2010 больш за ўсіх подпісаў сабраў Лукашэнка (1 110 149), ён жа перамог (79,65% галасоў). Другое месца па колькасці подпісаў займае Уладзімір Някляеў (180 073), на выбарах за яго прагаласавала толькі 1,78% (а гэта толькі 5 месца).Трэцяе месца па колькасці подпісаў у Андрэя Саннікава (142 023), які узяў другое месца на выбарах з вынікам 2,43%.

На выбарах-2006, Сяргей Гайдукевіч збірае менш за ўсіх подпісаў (150 504), але паводле вынікаў галасавання за Гайдукевіча прагаласавала больш (3,5%), чым за Аляксандра Казуліна (2,2%).

Пры гэтым трэба зразумець, што вынікі гэтых выбараў былі не прызнаныя міжнароднымі назіральнікамі.

А больш за ўсіх сапраўдных подпісаў Аляксандр Лукашэнка сабраў падчас кампаніі 2006 года — 1 905 637 подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі