Ціханоўская: Навошта ў Крамлі думаюць, што пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна?
"Навошта ў Крамлі думаюць, што пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна?", — заявіла ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская. Паводле яе слоў, пры новай уладзе ў дачыненнях Беларусі і Расіі "ўсё будзе яшчэ лепш". А "новы чалавек ля ўлады" ў Мінску будзе толькі "паляпшаць гандлёвыя, эканамічныя дачыненні Беларусі і Расіі". "Я думаю, гэта будзе ўзаемавыгадная і адкрытая пазіцыя для ўсіх", — заявіла Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць не вельмі эфектыўнымі да таго часу, пакуль ён можа браць крэдыты ў Расіі. "Таму давайце задамо пытанні прадстаўнікам Крамля: вартыя яны гэтага?", — кажа яна.
"Эхо Москвы" — медыярэсурс, які мае дачыненне да расійскай транснацыянальнай кампаніі "Газпрам". Інтэрв'ю з Ціханоўскай можа стаць пэўным сігналам афіцыйнаму Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.