ЦВК плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня
Некаторыя прэтэндэнты вядуць сябе выклікальна, але “ЦВК пакуль трымаецца”, каб не зняць іх.
Цэнтрвыбаркам плануе зарэгістраваць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі на пасяджэнні 10 верасня. Пра гэта сёння заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас 6-й пазачарговай канферэнцыі Беларускага саюза жанчын, інфармуе БЕЛТА.
Паводле Ярмошынай, пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі на заяўнай, а не на дазвольнай аснове. Кіраўнік ЦВК заклікала чальцоў жаночай арганізацыі актыўна ўдзельнічаць у выбарах і не быць абыякавымі да сваёй будучыні.
Паводле Ярмошынай, у камісію паступае невялікая колькасць скаргаў і пры гэтым дзеянні некаторых ініцыятыўных груп носяць правакацыйны характар. “Яны скіраваныя на тое, каб іх са скандалам знялі. Пакуль ЦВК трымаецца”, — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.
Фота: Bymedia