Дачка прэзідэнта Кыргызстана знікла з сацсетак пасля скандальнага фота
Малодшая дачка прэзідэнта Кыргызстана знікла з сацсетак пасля скандальнага фота. На ім Алія Шагіева корміць грудзьмі сына Таіра. 14 красавіка яна выклала здымак на сваёй старонцы ў Facebook. "Я буду абсалютна спакойна даставаць свае грудзі дзе заўгодна, калі маё дзіця галоднае, няхай гэта будзе гандлёвы цэнтр, салон машыны або лаўка ў грамадскім парку. Я буду прыкладам для астатніх кормячых маці, якіх загналі ў нязручныя рамкі патрыярхальнага грамадства", — напісала яна ў каментары да фота. Яно, дарэчы, надрукавалі многія СМІ. Хапала і крытыкі. І вось у аўторак акаўнты Шагіевай у Facebook і Instagram былі выдалены. Аднак яна завяла старонку ў “ВКонтакте”, напісала, што гэта будзе яе адзіная асабістая старонка ў інтэрнэце. І дадала: “Шчырасць нікому не патрэбная”.
“Бі-Бі-Сі” нагадвае, што дачка прэзідэнта Кыргызстана раней рэгулярна выказвалася ў сацсетках ў падтрымку гендэрнай роўнасці, фемінізму. Яна — мастак-графік, вучылася ў Расіі і Кыргызстане. Алія спецыяльна носіць прозвішча маці, каб яе не абвінавацілі ў выкарыстанні сваяцкіх сувязяў з прэзідэнтам Алмазбекам Атамбаевым.