"Дэльта Банк" сёння спыняе прыём заяваў пра выплату кампенсацыі ўкладаў

"Дэльта Банк" з 27 красавіка спыняе прыём заяваў ад фізічных асоб наконт выплаты кампенсацыі дэпазітаў, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны". Кліентам, якія не напісалі заяву на выплату кампенсацыі да 25 красавіка ўключна, давядзецца звяртацца непасрэдна ў Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб. Гэтае агенцтва размяшчаецца ў Мінску па адрасе вул. Шпілеўскага, 54.

Для вырашэння разнастайных дадатковых пытанняў кліенты могуць звяртацца таксама ў Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў па тэлефоне +375-17-321-13-34. Таксама яны могуць звяртацца ў кантакт-цэнтр "Дэльта Банка" па тэлефоне +375-17-279-02-79.

У Вярхоўны суд Беларусі падалі заяву аб банкруцтве "Дэльта Банка"

Укладчыкам “Дэльта Банка” кампенсуюць працэнты па дэпазітах

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі