Дзяржструктуры вывядуць сваіх людзей на плошчу ў цэнтры Мінска

28 студзеня ў Мінску пачнуцца здымкі кінапраекта "Авель" — дзяржаўнага адказу на фільм "Жыве Беларусь", які зняў польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч пра падзеі на плошчы Незалежнасці ў Мінску, дзе ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года была жорстка разагнаная шматтысячная дэманстрацыя.



Першымі будуць знятыя кадры масавай вулічнай акцыі. Здымкі адбудуцца цягам двух дзён на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці. Дарэчы, ніякага ачаплення на плошчах не плануецца. Больш за тое, у навінах па дзяржаўных каналах нават мяркуюць папярэджваць грамадзян, што праезд па цэнтры горада будзе ўскладнены.



Чакаецца, што колькасць масоўкі дасягне 4000 чалавек, інфармуе "Наша ніва". Яна будзе фарміравацца з дзвюх крыніц. Частку аўдыторыі забяспечаць дзяржаўныя структуры, якія прывядуць на плошчу сваіх людзей. Акрамя таго, у здымках змогуць прыняць удзел усе ахвотныя. Праўда, іх праца не будзе аплочвацца.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі