Эканаміст: Мяжы, за якой пачынаюцца пратэсты, у беларусаў не знайшлі

Еўрарадыё: З’яўляецца інфармацыя, што беларусы, пакуль не масава, але з’язджаюць некуды на заробкі, у тым ліку ў Расію. Еўрарадыё размаўляла з экспертам Андрэем Суздальцавым, які прадказаў, што цягам двух месяцаў каля мільёна беларусаў з’едуць некуды ў іншыя краіны. Як вы ацэньваеце такія прагнозы, наколькі яны рэальныя?


Заіка: Я думаю, што працэс вымывання кваліфікаваных спецыялістаў будзе ісці. Увогуле павышэнне ступені міграцыі ў рамках створанага Мытнага саюзу - якраз і ёсць перавага Мытнага саюзу. Яшчэ і год, і два, і тры назад розныя падлікі, уключна з падлікамі міграцыйных службаў, паказвалі, што звыш 600 тысяч беларусаў працавалі за межамі краіны. Але што тычыцца прагнозаў, што ў бліжэйшыя два месяцы ўсе з’едуць, я не думаю, што гэта сур’ёзны прагноз”.


Еўрарадыё: Як эканамічная эміграцыя можа адбіцца на стане краіны?


Заіка: “Гэта нармальная перспектыва краіны. У Літве адбываецца такі працэс, вымыванне працоўнай сілы - моладзь едзе ў Англію працаваць, у Еўрасаюз. У нас няма ЕС, ёсць Масква, Піцер. З гэтым давядзецца лічыцца”.


Еўрарадыё: На вашую думку, наколькі рэальныя пратэсты восенню?


Заіка: “Найбольш складаная фаза пройдзеная, людзі ўжо, так сказаць, залізваюць раны, будуць радавацца кожнаму агурку і кожнаму новаму рублю да заробку. Хадзіць з віламі, граблямі — гэтага не будзе. У эканамічнай частцы насельніцтва адаптавалася да курсу рубля. Людзі спакойна перайшлі на самазабеспячэнне са сваіх участкаў. Беларусам характэрная высокая ступень адаптацыі. Калісьці праводзілі даследванні з міжнароднымі арганізацыямі, з Сусветным банкам, даведваліся пра лімітную мяжу, той нізкі ўзровень даходаў, пры якім пачынаецца пратэстныя паводзіны. Мы такога мінімальнага узроўню не знайшлі”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі