Эрык Клэптан завязвае з гастролямі
І збіраецца засяродзіцца на студыйнай працы.
Эрык Клэптан аб'явіў, што збіраецца завязаць з гастролямі, бо гэты род заняткаў становіцца для яго "невыносным". Музыка кажа, што ў яго з'явіліся "дзіўныя хваробы", якія могуць яго пазбавіць магчымасці граць на гітары. Таму замест канцэртаў Клэптан збіраецца засяродзіцца на студыйнай працы.
"Я б хацеў зрабіць яшчэ тоны розных рэчаў, але і пра сыход на спакой я таксама мушу думаць. Пакуль я збіраюся сабе дазволіць запісвацца. Не хочацца задумвацца настолькі, каб за сябе самому было сорамна".
21 чэрвеня Клэптан нечакана перарваў канцэрт у Глазга і сышоў пад незадаволеныя воклічы публікі. Пазней ён папрасіў прабачэння за інцыдэнт, спаслаўшыся на "тэхнічныя хібы".
Паводле zvuki.ru
Фота: www.lushington.com