Еўропа запампуе газ з Нарвегіі і ЗША замест расійскага

Яны абмяркоўвалі з еўракамісарам па энэргетыцы Гюнтэрам Этынгерам ўплыў ўкраінскага крызісу на энэргабяспеку Еўрасаюза, піша РБК. Сярод галоўных пытанняў быў транзіт расійскага газу праз Украіну ў Еўропу, магчымасць паставак газу ва Украіну з Еўропы, а таксама спосабы забеспячэння Еўропы палівам у выпадку форс-мажора на ўкраінскім кірунку.



На пасяджэнні абмяркоўваліся магчымасці альтэрнатыўных паставак газу ў Еўропу з ЗША (у форме звадкаванага прыроднага газу), Нарвегіі "і іншых крыніц", а таксама магчымае выкарыстанне газу з еўрапейскіх рэзерваў.



Расія па-ранейшаму з'яўляецца найбуйнейшым газавым пастаўшчыком Еўропы, задавальняючы каля чвэрці попыту. Па звестках Reuters, штодзённы аб'ём паставак блакітнага паліва з Расіі ў краіны ЕС складае 270 млн кубаметраў газу агульным коштам крыху менш за $100 млн у дзень.



Камісар ЕС па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер кажа, што Еўрасаюз сёння больш непакоіцца пра недахоп газу на Украіне. Нават разглядаецца магчымасць паставак газу з Еўропы на Украіну ў выпадку абвастрэння сітуацыі.



Еўрасаюз актыўна шукае альтэрнатыўных партнёраў, каб знізіць залежнасць ад расійскага "Газпраму". Цяпер другім найбуйнейшым пастаўшчыком газу ў ЕС з'яўляецца Нарвегія. Таксама на еўрапейскі рынак пастаўляюць газ Алжыр і Лівія. Прыглядаецца Еўрасаюз і да буму продажаў сланцавага газу ў ЗША.



Фота — gazprom.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі